БульфэстПершы дзень вясны – у цудоўнай кампаніі!
Бульфэст-international — вялікі канцэрт.
Самае цікавае, самае яскравае і класнае ад праекту “Бульфэст” –
1 сакавіка, клуб “РэПаблік”.

У вялікім канцэрце для вас граюць:

PUSTKI” (Польшча)
PUSTKI — абвешчаны крытыкамі адным з найбольш амбіцыёзных і арыгінальных гуртоў на польскім музычным рынку. Прадстаўлялі маладую музычную культуру Польшчы ў Амерыцы, удельнічаюць у шматлікіх фестывалях па ўсім свеце, пішуць для кіно і тэатра. Іх музыка ўзнікае па-за кан’юнктурай, з-за неабходнасці тварэння, верагодна таму канцэрты гурта па ўсім свеце публіка прымае з вялікім энтузіазмам.
 У Мінску музыканты пазнаёмяць беларускіх меламанаў з найлепшымі сваімі хітамі, а таксама з новымі, яшчэ не пачутымі нават у Польшчы кампазіцыямі.

http://www.youtube.com/watch?v=_NsE9bmDEb4

http://www.youtube.com/watch?v=K4ZC6lddDMs&feature=related

KilFil” (Масква, Україна, Беларусь)
 KilFil – новы ўнікальны яскравы праект, што ўвабраў ў сябе беларускую шчырасць, украінскі драйв, маскоўскі размах і разуменне тэндэнцый. Музыкі ўпэўненыя ў сабе і разумеюць, чаго жадаюць: — «Мы робім шмат. Вядома, асноўным нашым полем дзейнасці ёсць і застанецца музыка, але мы жадаем закрануць розныя кірункі мастацтва, і ў масавым сэнсе прапанаваць публіцы альтэрнатыву «пластыкавай культуры», зрабіць штосьці папулярнае, сучаснае, з душой».
 Каманда KilFil уключае ў сябе музыкаў з Беларусі, Расіі і Ўкраіны.
Гурт грае лёгкі рок на беларускай і расейскай мовах.

 

Relikt” (Беларусь)
Relikt — добра вядомы і ўлюбёны гурт, першапраходцы і гонар беларускамоўнага post metal. У сваей музыцы выбітна спалучаюць progressive rock, post rock, art rock, alternative rock. Прагучыць лепшае, улюбёнае і новае!

http://www.youtube.com/watch?v=7f5IFf23Si8&list=UU7_cEY1KHjoubFm5hNIDapA&index=5

 

2MORROW2LATE” (Беларусь)
2MORROW2LATE — менскі гурт, які грае сапраўдны рок, “без сопляў ”, як кажуць самі музыкі.
Цудоўна спалучаюць у сваёй творчасці брытанскія і сусветныя музычныя тэндэнцыі, прадстаўляюць выбітны ўзор англамоўнай музыкі на сучаснай беларускай сцэне. Безумоўная з’ява апошняга часу!

http://www.youtube.com/watch?v=BdXSheOLuDE&list=UUjs0rJVGph21Z3bvmy0ApBA&index=10

 

Генеральные партнёры фестывалю “Бульфэст-international» — кампанія “Бульбашъ», “Інстытут Польскі ў Мінску”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма Беларусамі!”

Пачатак у 19:00 у клубе Рэ:Паблік — Мінск, вул. Прытыцкага, д. 62, ст. м. Кунцаўшчына
Уваходны квіток — 60тыс. руб першыя 100 квіткоў, 70 тыс.руб. наступныя.
У дзень канцэрту – 80 тыс.руб.
Месца за столікам – 100 тыс.руб.

Інфалінія і замова квіткоў:
+375 33 341 22 10; +375 17 294 22 22