
Мы, людзі, з’яўляемся не толькі часткай планеты Зямля, но і часткай навакольнага сусвету. Пад гэтым сонцам Чалавек — толькі звяно харчовага шэрагу. Ён падсілкоўваецца, дыхае і п’е. Стварае і спажывае, але, у адрозненне ад жывёл, ён можа сам выбіраць чым дыхаць, што ёсці, на што глядзець і што слухаць. Чыстае паветра і вада, арганічныя прадукты, добрая літаратура і мастацтва — гэта толькі элементы, дэталі нашага жыцця, але яны і ствараюць вобраз Чалавека, што прыдатны зрабіць свядомы выбар.
Наш выбар — атрымліваць асалоду ад жыцця ў розных яго праявах. Атрымліваць задавальненне ад крышталёва празрыстай вады і ад захапляльнага фільма, ад смачнай, чыстай ежы і ад сусветных шэдэўраў мастацтва. Пагадзіцеся, што не так ужо і шмат трэба, каб любіць навакольны свет.
Сапраўдная ежа — гэта прадукты арганічнай сельскай гаспадаркі. У ей няма ядахімікатаў і штучных мінеральных угнаенняў, няма гармонаў і ГМА. Ёсць — лепшы смак прадуктаў ды больш карысныя для спажыўца рэчы. Арганічная сельская гаспадарка абараняе нашу планету і глебу нашай краіны ад апустошвання і бруду, падтрымлівае іх здароўе, захоўвае біяразнастайнасць, перашкаджае змяненню клімата.
Чалавек — неад’емная частка экасістэмы Зямлі, і тое, што добра для Прыроды, добра і для нас. Арганічная сельская гаспадарка — увасабленне на практыцы прынцыпу «Жыві і дай жыць іншым».