Цукеркавы фэст “Ivkon”
16 чэрвеня 2012 г. — 14.00 – 23.00 @ мястэчка Івянец
14.00 плошча Свабоды 15.00 сядзіба Пятра Дарагунцава

…Салодкія прызы і сюрпрызы, карамельныя дэгустацыі, цукеркавыя конкурсы і нават цукеркавы гімн… Невялічкае мястэчка Івянец на Міншчыне штолета на адзін перадкупальскі дзень ператвараецца ў Салодкую казачную краіну, дзе здараецца нават перамяшчэнне ў часе. Бо падарожжа ў гісторыю Краю – чароўнае.

І дзеі тут адбываюцца чароўныя, і спатканні лёсавыя. Бывае, апынаешся раптам у іншых зусім каардынатах, чым пачуваўся яшчэ ўчора.
Вось велічна, пад гранне музык, спевы і танцы заснавальнік мястэчка князь Вітаўт абвяшчае Івянец сталіцай Вялікага Княства Ласавання… А гэтае ж права давялося адваёўваць. І князі з рыцарамі годна вытрымалі выпрабаванні.

Изображение 

А тады ўжо… закручваецца віхор падзей і прыгод:

сустрэчы з князямі – даўнімі валадарамі івянецкіх зямель

рыцарскія бойкі і змагарныя пагоні

вясёлыя танцы, гульні ды варожбы

зухаватыя хлапецкія змаганні ды шляхецкія пацехі

рамесныя выставы, кірмаШЫКі і майстар-класы

сярэднявечныя латарэі

пошукі івянецкага скарбу і таемнай цукерыны шчасця

віктарыны, конкурсы ды нечаканыя ўзнагароды

дэгустацыя цукерак

этнічная карчма і майстар-класы народнага кухарства

знаёмства з міфічнымі істотамі Налібоцкай пушчы

праездка на рэтрааўтамабілях

конна-спартовае шоу уланаў

заплывы на каноэ і байдарках

вечаровая этнадыскатэка

вогнішча і фаер-шоу

Фэст уладоўваюць
анімацыйны тэатр“Майстэрня ўражанняў”
этнагурты“На таку” і “Сёмуха”
узорны дзіцячы духавы аркестр“Няшота”
гурты старадаўняй музыкіі спеваў:
Irdarath, Terravagantika, “Тутэйшая шляхта”,
“Старая Літва” пана Скіргайлы Паланэцкага
гурт гістарычных бальных танцаў “Версаль”
школа ірландскіх танцаў Celti Dragon
падарожны тэатрык “Гістрыён”
музычныгурт“Маланка аркестр”
фолькмадэрн-гурт “Унія”
гурт паляўнічай музыкі “Бекас”
бард-дуэт “Антонаў і Мязецкі”
конна-спартовы клуб “Залатая шпора”
клуб рэтрааўтамабіляў
клуб сабак хортаў
клуб “Аэратур Балунс” (паветраны шар)
турыстычнае прадпрыемства“Зялёная каманда”

Цукеркавы фэст у Івянцы… Тут кожнаму ўдосталь радасці, святла і адкрыццяў.
Да заходу сонца. Да бліскавічнага фаер-шоу…
Падсаладзі дзень!

СП “Івкон” ААТ: 8 017 261 19 76
Вэлком: 8 029 116 19 76
МТС: 8 029 270 41 78
Лайф: 8 025 69 87 5 87
Івянецкі музей традыцыйнай культуры:
8 017 72 53 5 83