Кожны дзень з 29 траўня па 2 чэрвеня чакаем дзяцей любога ўзросту на “Зялёным тыдні” у галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

Изображение

З 14.00 да 18.00 наведвальнікі фестывалю не абмінуць :

— разнастайныя воркшопы: што атрымаецца са звычайнай шкарпэткі і як зрабіць брошку з паламанай цацкі

— навучальныя гульні: як паводзіць сябе лёд і ці хутка расце трава ў гаршчку

— новае жыццё рэчаў: як вярнуць прывабнасць старым джынсам

— маляванне гарбатай: чым можа скончыцца гарбатная цырымонія

— карысная творчасць: эка-торбы

— модная тэндэнцыя

— стварэнне мультфільма: зробім разам анімацыйнае кіно

— экскурсія па кнігарні: дзе жыве кніга

— летні новы год: не толькі елкі хочуць быць упрыгожанымі

— чароўны фургончык: энэргазберагальныя эксперыменты

— музыка па-даросламу: паспрабуем сябе на барабанах ды за ды-джэйскім пультам Drum Ecstasy і Prokop Jnr

— мапа Зяленага Горада: ці падобна на Мінск

— новыя сябры, добры настрой, усмешкі

Праграма фестывалю ажыццяўляецца пры дапамозе ГА»Экадом» і Цэнтра экалагічных рашэнняў.

Расклад мерапрыемстваў на аўторак — 29.05.2012

14.00-14.40 Гарбатная цырымонія па-ангельску: зведаем з чым п’е гарбату англійская каралева, зробім упрыгожанні для сапраўдных ледзі і джэнтэльменаў і памалюем гарбатай (Бар Ў)

14.40-15.00 Садовы практыкум: МК ад “Экадом” – што расце хутчэй за усе (Галерэя Ў)

15.00-15.30 Другое жыцце адзінокай шкарпэткі : МК ад Наталлі Гарачай — як стварыць цуд сваімі рукамі (Галерэя Ў)

15.30-16.00 Маляванне крэйдай — Акеан на асфальце : МК ад Соф’і Садоўскай (Пляцоўка ля галерэі Ў)

16.00-17.40 Эка-торбы: модная тэндэнцыя – зробім асабісты дызайн для практычнай рэчы (Галерэя Ў)

16.40-17.10 Сустрэча з мастаком Базылём – як рабіць анімацыйнае кіно. Частка 1: Пагружэнне (Галерэя Ў ці, пры добрым надвор’і, пляцоўка ля галерэі Ў)

17.10-18.00 Паказ мульфільмаў на экалагічную тэматыку ад “Экадом” Пазнавальныя гульні, цікавыя гісторыі і новыя сябры!

Чакаем дзяцей на першым дні Зялёнага тыдня!

Увага: некаторыя майстра-класы платныя.

Серада – 30.05.2012

14.00-14.30 Майстраванне з пробак: МК ад Наталлі Гарачай (бар Ў)

14.30- 15.00 Размалюем эка-торбу па сваім дызайне: МК ад “Экадом”(паўтор ад 29.05)

15.00-15.30 Экалагічныя гульні ад “Экадом” (галерэя Ў)

15.30-16.00 Эка-арт: створым скульптуры са смецця і навучымся яго сартыроўцы (галерэя Ў)

15.30-16.00 Каляровая мазаіка: МК ад “Экадом” (галерэя Ў)

16.30-17.00 Пачнем ствараць мультфільм разам з мастаком Базылем. Частка 2: Спробы (галерэя Ў)

17.00-17.30 Зялёны горад: працягваем запаўняць мапу Мінска персанажамі і колерамі (галерэя Ў)

17.30-18.00 Зробім паштоўкі разам з кіраўніком студыі “Востраў” Юрыем Івановым (галерэя Ў)

Чакаем дзяцей на другім дні Зялёнага тыдня!

чацвер – 31.05.2012

14.00-14.30 Гарбатная цырымонія па-кітайску: зведаем сапраўдныя правілы піцця гарбаты па старажытнай традыцыі (бар Ў) МК платны — 10 000 руб.

14.30-15.00 Каляровая мазаіка: з чаго можна скласці цікавы малюнак ці арнамент (МК ад «Экадом»)

15.00-15.30 Маляванка ад Юрыя Іванова -робім вакацыйныя паштоўкі (галерэя Ў) МК платны — 5 000 руб.

15.30-16.00 Эка-торбы: магчымасць зрабіць каляровую карысную рэч. МК праводзіць «Экадом» (галерэя Ў) МК

платны — 20 000 руб.

16.00-16.30 Вернем жыццё старым рэчам: упрыгожанне джынсаў і футболак прыгожымі прынтамі і гузкамі

(галерэя Ў) МК ад Наталлі Гарачай

16.30-17.00 Анімацыя з мастаком Базылем. Частка 3: Працяг (галерэя Ў і пляцоўка побач з галерэяй)

17.00-17.30 Роспіс камянеў (галерэя Ў) МК ад Соф’і Садоўскай

17.30-18.00 Музыкальны гурт «Тры панды і луна»

Чакаем дзяцей на трэцім дні Зялёнага тыдня!

Пятніца – 1.06.2012

14.00-14.30 Гарбатная цырымонія па-беларуску (духмяны збор з малінавым варэннем і адмысловыя гульні). Кошт удзелу – 10.000 ( бар Ў)

14.30-15.00 Эка-торбы: магчымасць зрабіць малюнак па уласным дызайне .Кошт удзелу – 20.000 (галерэя Ў)

15.00-15.30 Гульні ад Цэнтра экалагічных рашэнняў (галерэя Ў)

15.30-16.00 Прэзентацыя мультфільма ад мастака Базыля

16.00-16.30 Картонны лабірынт

16.30-17.00 Экскурсія па кнігарні “Дзе жыве кніга”, маляванка ад мастачкі Васілісы Палянінай-Календа (кнігарня ЛогвінаЎ)

17.00-17.30 Дыскатэка ад Prokop Jnr , МК па пераўтварэнню старых рэчаў у новыя ад Наталлі Гарачай (галерэя Ў)

17.30-18.00 Дыскатэка ад Prokop Jnr

Чакаем дзяцей на чацвёртым дні Зялёнага тыдня!

Субота – 2.06.2012

14.00-14.30 Вясёлае ежабудаванне (бар Ў)

14.30-15.00 Гульні ад Цэнтра экалагічных рашэнняў (галерэя Ў)

15.00-15.30 Эка-торбы (галерэя Ў), прэзентацыя анімацыйнага кіно” Круговорот говна в природе”

15.30-16.00 Перапрацоўка старых рэчаў у новыя- робім упрыгожанні са старых цацак і вяртаем жыццё паношаным джынсам (галерэя Ў)

16.00-16.30 Гірлянды для свята. МК ад Наталлі Гарачай

16.30-17.00 Летні новы год (пляцоўка побач з галерэяй)

17.00-17.30 Гурт Drum Ecstasy з “ударным”МК , воркшоп ад мастака Cowek (галерэя Ў)

17.30-18.00 Дыскатэка Drum Ecstasy

Чакаем дзяцей на пятым дні Зялёнага тыдня!