
- Это мероприятие прошло.
ВЯСНОВЫ БУКЕТ
23.05.2015

Зазірніце ў суботу, 23 мая, у Лошыцкі парк! У гэты дзень там вас будзе чакаць 7-ы Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў «Вясновы букет».
Свае творы прадставят майстры з усёй Беларусі, якія падтрымліваюць практычна ўсе віды традыцыйных народных промыслаў.
На фестывалі вы зможаце набыць аўтарскія вырабы рамеснікаў, паўдзельнічаць у майстар-класах.
Фестываль-кірмаш пачынае працаваць у 11.00 (да 18.00)
Для нататкі
Фестываль-кiрмаш «Вясновы букет» праводзiцца ў мэтах падтрымкi народнай творчасцi i народных промыслаў (рамёстваў), выяўлення сучаснага стану i перспектыў развiцця народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў Беларусi, аднаўлення рэдкiх i забытых вiдаў традыцыйных рамёстваў, стымулявання iх развiцця, дэманстрацыi творчага патэнцыялу майстроў традыцыйных вiдаў рамёстваў, павышэння сацыяльнага i творчага статусу народных майстроў, папулярызацыi народных мастацкiх рамёстваў i промыслаў.
г.Мінск, Лошыцкі парк, 23 мая, з 11.00 па 18.00.