Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

ГОНАРУ ПРОДКАЎ

03.07.2015 - 05.07.2015

РЫЦАРСКІ ФЭСТ ГОНАРУ ПРОДКАЎ

РЫЦАРСКІ ФЭСТ «ГОНАРУ ПРОДКАЎ 2015″

 

03-05 ліпеня 2015 году ў адным з самых маляўнічых гарадоў Беларусі адбудзецца рыцарскі фэст «Гонару Продкаў 2015» г. Вялейка (Беларусь).

Мэтаю мерапрыемства зьяўляецца папулярызацыя гістарычнае спадчыны прамаці сучаснае Беларусі — ВКЛ (Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага) і яго краін-суседзяў XI-XVI стагодзьдзяў, дапамога ў разьвіцьці мечавога і лучнаго спорту ў Рэспубліцы Беларусь, пасоўваньне народнае творчасьці, аб’яднаньне майстроў, рамесьнікаў і музыкаў на адной пляцоўцы, захаваньне традыцый сярэднявечнай і народнае творчасьці, перадача майстэрства, навыкаў, сакрэтаў старажытных відаў рамёстваў і ўменьняў.

На фэсьце «ГонаруПродкаў 2015» вы зможаце пазнаёміцца з гісторыяй, культурай, побытам насельніцтва ВКЛ і яго суседзяў, увачавідкі ўбачыць сярэднявечны ваенна-палявы лягер, стаць сьведкай рэканструкцый бітваў і турніраў, пазнаёміцца з рамёствамі, паўдзельнічаць у сярэднявечных гульнях і забавах, паслухаць сярэднявечную і этнічную музыку і з галавою акунуцца ў займальны сьвет нашых продкаў.

На фэст будуць запрошаны клюбы гістарычнае рэканструкцыі з Рэспублікі Беларусь і Расейскае Фэдэрацыі, майстры-рамесьнікі, музыкі, выканаўцы сярэднявечнае музыкі, беларускія прадпрыемствы-ўдзельнікі, прадстаўнікі СМІ.

 

 

ПРАГРАМА ФЭСТУ “ГОНАРУ ПРОДКАЎ – 2015”

ПРАГРАМА ФЭСТУ
(3 ліпеня):
— Заезд удзельнікаў фэсту. Выстаўленьне лягеру.

1 дзень (4 ліпеня):
— да 11.00 Заезд удзельнікаў;
— 10.00-11.00 Музычны выступ, майстар-клас па танцам;
— 11.00-11.40 Урачыстае адкрыцьцё фэсту, прадстаўленьне клюбаў;
— 11.40-12.10 Музычны выступ;
— 12.00-17.00 Турнір лучнікаў і арбалетчыкаў.
— 12.10-13.10 Турнір алебардыстаў;
— 12.30-13.00 Музычны выступ;
— 13.20-13.40 Батлеечная пастаноўка;
— 13.50-14.20 Тэатральная пастаноўка;
— 14.30-16.30 Турнір 5 на 5;
— 16.30-17.20 Тэатральнае прадстаўленьне «Спаленне вядзьмаркі»;
— 17.20-17.50 Музычны выступ, майстар-клас па танцам;
— 17.50-18.20 Бугурты (масавыя баі);
— 21.00 Баль для ўдзельнікаў.
— 18.20-23.50 Вялікі канцэрт і фаер-шоу;

2 дзень (5 ліпеня):
— 11.00-11.30 Музычны выступ;
— 11.30-13.30 Двубой збраяносцаў, турнір рыцараў
— 12.00-14.00 Фінал турніру лучнікаў;
— 12.30-13.00 Музычны выступ;
— 13.30-14.30 Тэатральная пастаноўка;
— 14.30-15.00 Інсцыянаваньне штурму замка;
— 15.00-16.00 Бугурты;
— 16.00-18.00 Музычная праграма, майстар-клас па танцам;
— 18.00-Закрыцьцё фэсту, узнагарода пераможцаў.
_______________________________________

Да ўдзелу ў фэсьце запрашаюцца клюбы гістарычнае, рамесьнікі, купцы, якія займаюцца гістарычнае рэканструкцыяй эпохі высокага і позьняга сярэднявечча (XI-XVI стг.), тэрыторыі ВКЛ, Русі і Эўропы.
Пры наборы дастатковае колькасьці ўдзельнікаў з г. Менску, будзе арганізаваны аўтобус для дастаўкі на мейсца правядзеньня фэсту.
Пры неабходнасьці і толькі па папярэднім запісе, для ўдзельнікаў фэсту будуць арганізаваныя мейсцы для начоўкі ў гасьцёўні.
_______________________________________

Фэст «Гонару Продкаў 2015» мусіць адбыцца ў «ніжнім парку» г. Вялейка, дзе будзе збудавана гарадзішча з замчышчам і сярэднявечным горадам.

На фэсьце «Гонару Продкаў 2015» вы зможаце пазнаёміцца з гісторыяй, культурай, побытам насельніцтва ВКЛ і яе суседзяў, увачавідкі ўбачыць сярэднявечныя ваенна–палявыя лягеры, стаць сьведкамі рэканструкцый бітваў і турніраў, пазнаёміцца з рамёствамі, паўдзельнічаць у сярэднявечных гульнях і забавах, паслухаць этнічную музыку і з галавой акунуцца ў займальны свет нашых продкаў. Для гасьцей фэсту, будзе арганізавана экскурсыйная праграма па лягеру.
_______________________________________

Асноўнае ідэяй фэсту зьяўляецца гістарычная рэканструкцыя культуры і ўмоваў жыцьця жыхароў ВКЛ (Вялікага Княства Літоўскага Рускага і Жамойцкага) і яго краінаў-суседзяў XI-XVI стг.

Фэст не зьяўляецца палітычнае мерапрыемствам і накіраваны на папулярызацыю гістарычнае спадчыны ВКЛ (Вялікага Княства Літоўскага Рускага і Жамойцкага) і яго краінаў-суседзяў.

 

КАНЦЭРТНАЯ ПРАГРАМА ФЭСТУ “ГОНАРУ ПРОДКАЎ – 2015”:

Асноўная сцэна:

ZNICH;

Aqua Profunda;

Кашлаты Вох;

Рокаш;

Nevrida;

Cad Goddeu;

Скудрынка і інш.

 

Выступоўцаў “Этна-пляцоўкі”:

Рутвіца;

Капэля На Таку;

Кудмень.

 

Сваім пачынаньнем мы імкнёмся схіліць моладзь да спорту і здароваму ладу жыцьця, выхаваць патрыятызм і гонар да сваё Радзімы, спрыяць стварэньню спартовых каманд па сучаснаму мечавому бою, здольных адстойваць гонар краіны на міжнароднай арэне. Таксама імкнемся прымножыць традыцыі народных рамёстваў, данесьці любоў да іх да насельніцтва, захоўваць і ўзбагачаць культуру і гістарычную спадчыну Беларусі.

Гісторыя і народныя рамёствы – гэта невычэрпны рэсурс цікавасьці ня толькі для жыхароў Беларусі, але і яе гасьцей, прымнажаючы і захоўваючы іх, мы разьвіваем турыстычную сфэру нашае краіны на сусьветным рынку.

 

Арг. камітэт фэсту КГР «Паходня» (http://vk.com/pachodnia):

Палонскі Юры — (МТС) 8(029) 811-48-79

E-mail: lyas2@yandex.ru

Арлоўскі Андрэй — (МТС) 8(029) 251-91-17

E-mail: vigund.by@mail.ru

 

Суполка фэсту ў сацыяльнай сетцы:

https://vk.com/honaru_prodkau

 

Мейсца правядзеньня менская вобл., г. Вялейка (Вілейка), «ніжні парк», кардэнаты: 54°29′ п. ш. 26°55′ у. д. Тут больш падрабязна: https://vk.com/topic-84674036_31018904

Подробности

Начало:
03.07.2015
Окончание:
05.07.2015
события рубрик:
, , , ,
Веб-сайт:
https://vk.com/honaru_prodkau

Организатор

Палонскі Юры
Телефон:
8(029) 811-48-79
Веб-сайт:
http://vk.com/pachodnia

Место проведения

Вилейка
Вилейка, Беларусь + Карта Google