
- Это мероприятие прошло.
ФЕСТЫВАЛЬ ПОЛЬСКАЙ АНІМАЦЫІ
31.01.2015 - 01.02.2015

У прапанаваных мультфільмах аўтары разважаюць аб асабістых праблемах чалавека і аб жыцці ў грамадстве ў цэлым.
31 студзеня пройдзе паказ рознапланавых анімацыйных фільмаў, ужо прадстаўленых раней у 17 краінах. Мастакі з’яўляюцца прызёрамі польскага фестывалю анімацыі O!PLA. Сам фестываль унікальны тым, што намінацыі
ў ім ажыццяўляюцца ў шасці катэгорыях, а ў якасці журы выступаюць самі гледачы – жыхары буйных і малых польскіх гарадоў, а таксама некаторых вёсак.
1 лютага адбудзецца прэзентацыя работ таленавітых студэнтаў польскай Вышэйшай Дзяржаўнай школы кінематографа, тэлебачання і тэатра ім. Лявона Шылера (г. Лодзь).
Мультфільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі і англійскімі субтытрамі.
Працягласць паказаў – 90 мін.
Уваход вольны.
Наш адрас: г. Гродна, вул. Будзёнага, 48а, унутраны дворак, зал 102
тэл. для даведак: +375 (29) 88-206-91