
- Это мероприятие прошло.
КАЛЯДНЫ ФЭСТ
25.12.2018

Штогадовае шоў «Калядны фэст»!
За час свайго існавання мерапрыемства стала чаканай падзеяй для ўсіх аматараў беларускай фальклорнай музыкі, якая, у сваю чаргу, была і застаецца візітнай карткай нашай музычнай культуры.
“Наш фэст з’яўляецца спробай беларускіх музыкаў паказаць сувязь сучаснасці з мінулым, — распавялі арганізатары мерапрыемства. — Канцэптуальна гэты фестываль не будзе асабліва адрознівацца ад папярэдніх — як заўсёды, мы збіраем найбольш цікавыя гурты сярэднявечнай і фолк-музыкі.
“Калядны фэст” пройдзе 25 снежня ў клубе Re:Public.
Пачатак — 17:30
Інфалінія: 29 8517706, 44 5517706.
Адзначым Каляды разам!