
- Это мероприятие прошло.
КУПАЛЬСКАЕ КОЛА
22.06.2018 - 23.06.2018

🔥22-23 чэрвеня ў парку “Дрымлэнд” адбудзецца 10-ы міжнародны open-air фестываль “КУПАЛЬСКАЕ КОЛА – 2018”. 🔥
Купальскае Кола — адзін з нешматлікiх беларускіх фестываляў, якія масава палюбіліся прыхільнікамі роднай культуры. Фестываль прысвечаны старадаўняму народнаму святу — Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі.
🎉У 2018 годзе фестываль «Купальскае Кола» пройдзе дзясяты раз. За сваю дзесяцігадовую гісторыю фестываль ператварыўся з клубнага канцэрта ў маштабны open-air фэст, які штогод збірае тысячы наведвальнікаў. Новае, зручнае месца ў цэнтры Мінска, камфортная лагiстыка і насычаная музычная праграма ад беларускіх і замежных калектываў розных стылявых напрамкаў дазволяць гасцям мерапрыемства акунуцца ў незвычайную атмасферу музычнага купальскага свята.
🏰Месцам правядзення фестываля «Купальскае Кола 2018» стане парк актыўнага сямейнага адпачынку — «Дрымлэнд», які знаходзіцца ў цэнтры Мінска, і куды дабрацца будзе зручна кожнаму!
Для наведвальнікаў, якія пажадаюць застацца на фестывалі на 2 дні, прапануецца намётавы летнiк.
🎸🥁🎼У 2018 годзе на сцэне фестываля «Купальскае Кола» выступяць каля 25-ці гуртоў:
Мастер (Расія),
Крамбамбуля (Беларусь),
Panychida (Чэхія),
Varang Nord (Латвія),
Tornado (Беларусь),
Aillion (Беларусь),
Gods Tower (Беларусь),
Znich (Беларусь) і многія іншыя.
Інфармацыя:
Поўны спіс каманд:
1 дзень (22 чэрвеня)
Мастер, Gods Tower, Aillion, Tornado, Астрал, Soulsides, Yawar, Dymna Lotva, Varang Nord, Among Gods, Panychida.
2 дзень (23 чэрвеня)
Крамбамбуля, Znich, Trollwald, Omut, Бан-Жвірба, Massenhinrichtung, PlemЯ, Asymmetry, Used Friendly, Aratseya, SemantiC, An Argency, Awakening Our Memories, Ocean of my dreams.
Квіткі на фэст «Купальскае Кола» можна будзе набыць у папярэднім продажы або па месцы. Звяртаем вашу ўвагу, што квіткі можна набыць, як на адзін дзень, так і на два дні.
Першыя 100 квіткоў (на два дні) — 30 бел. руб. (толькі праз сэрвіс https://bezkassira.by/kupalskae_kola__2018-4205/)
Квіток на 1 дзень папярэдне — 20 бел. руб.
Квіток на 2 дні папярэдне -35 бел. руб.
Кошт квітка ў дзень фестываля — 25 бел. руб.
🎫Квіткі папярэдне можна набыць:
🔆у любых касах kvitki.by, ticketpro.by і bezkassira.by
Фірмовыя квіткі:
🔆 Рок-крама STUFF (ГЦ «МАСКОЎСКА-ВЕНСКІ», 3 паверх, павільён 355, пр. Незалежнасці, 58).
🔆Арт сядзіба (Машэрава, 18).
📍Анлайн:
📎https://bezkassira.by/kupalskae_kola__2018-4205/
📎https://www.ticketpro.by/music/2320102-kupalskaje-kola-2018.h..
📎https://www.ticketpro.by/music/2320102-kupalskaje-kola-2018.h..
📎https://bymetal.org/event/kupalskaje-kola-2018
Дзецям да 16 год — уваход бясплатны (толькі разам з бацькамі).
Дадатковую інфармацыю пра фестываль можна атрымаць па тэлефонах:
+375 29 1419497
+375 29 1117576
Подробности
- Начало:
- 22.06.2018
- Окончание:
- 23.06.2018
- Событие рубрик:
- Open air, Музыкальные фестивали, Фестивали под Минском, Фолк фестивали, Фолк-метал фестивали
- Веб-сайт:
- https://vk.com/kupalskaje_kola
Место проведения
- Партк развлечений «Дримлэнд»
-
Орловская 80
Минск, Беларусь
Организатор
- Алесь Таболич
- Телефон:
- +375 29 111 75 76
- Веб-сайт:
- https://vk.com/id7139024