
- Это мероприятие прошло.
LIDBEER
08.09.2018

У чацвёрты раз у Лідзе пройдзе ўпадабаны тысячамі беларусаў фестываль хмелю, соладу і вады LIDBEER. Гасцей чакае вялікі разнастайны фуд-корт, розныя забавы і квэсты, выступленні вулічных артыстаў і маладых музыкантаў, а таксама гала-канцэрт адных з лепшых музыкантаў сучаснасці.
LIDBEER не парушае традыцый, таму зноў на галоўнай сцэне выступяць рок-гурты з Беларусі, Расіі і Украіны: ЧуVство Полета, Nizkiz, Animal Джаz, Воплі Відоплясова.
Хэдлайнерам канцэрта стане групоўка Ленинград, якая ўпершыню за некалькі гадоў пацешыць беларусаў адкрытым фарматам выступлення.