23 сакавіка адбудзецца штогадовы “ФЭСТ ВЯСНОВАГА РАЎНАДЗЕНСТВА”, які па значнасці стаіць побач з такім вядомымі беларускімі фестывалямі, як «Купальскае Кола» і «Калядны Фэст».
Назва і час правядзення фестывалю бяруць свае вытокі з народнай традыцыі. Асаблівай пашанай у нашых продкаў карыстаўся той момант руху сонца, калі дзень раўняўся з ноччу і з гэтага часу пачынаў павялічвацца, святло пачынала перамагаць цемру, калі надыходзіў доўгачаканы перыяд пацяплення і абуджэння прыроды. Менавіта да дня вясновага раўнадзенства прымяркоўвалі пачатак новага года.
Суполка https://vk.com/raunadzenstva