Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

СОНЦАВАРОТ

21.03.2015

Сонцаварот

Усе зачакаліся Вясны!
Усім надакучыла Зіма са снегам, марозам і нават дажджом. Раней нашы продкі ў гэты час пачыналі Гукаць Вясну. Мы будзем адпавядаць традыцыям. Але мы не будзем Гукаць Вясну! Мы будзем запрашаць маладую багіню-прыгажуню Лялю, якая абудзіць прыроду і прывядзе за сабой Вясну і цяпло. Ляля, як сімвал юнацкай свежасці, дзявочай прыгажосці, існавала ўпантэоне нашых продкаў  у даўнія часы, а зараз чамусьці забытая. Пад гукі вяснянак ад этнічнага гурта GUDA можна будзе адчуць сваю еднасць з традыцыямі і прыродай.

Дапамагаць шукаць Лялю гасцям Сулы будзе першы сімвал прыходу вясны– мядзведзь, які толькі што прачнуўся! Сімвалам багіні Лялі быў даўганогі бусел. Хто ведае, може і ён таксама дапаможа адшукаць сваю апякунку.

 

Галоўнай падзеяй дня будзе выпяканне САМАГА ВЯЛІКАГА поснага ДРАНІКА “Сонцаварота”. Мінімальны дыяметр яго плануецца не менш за 2 метры!!! Кожны ўдзельнік свята зможа атрымаць кавалачак “Сонцаварота” і, такім чынам, атрымаць сваю порцыю дабра і святла на наступны год і стаць сведкам НОВАГА РЭКОРДУ Кнігі рэкордаў Гінэса.

Праграма свята
13.00 – Пачатак свята
13.10 – Абрад абуджэнне мядзведзя
14.10 – Майстар-клас па беларускіх народных танцах ад гурта “Гуда”
14.45 – Будаўніцтва гнязда для бусла
15.00 – Агульны карагод “Саракі”
15.05 – Майстар-клас па сярэдневечных танцах ад тэатру “Вір”
15.45 – Выступленне хадулістаў
15.50 – Абрад Гукання вясны
16.00 – Прылёт багіні Лялі і Мядзведзя на бусле
16.10 – Абрад ачышчэння агнём
16.30 – Выпяканне драніка-Сонцаварота
16.50 – Пачастункі самым вялікім дранікам!
17.00 – 17.40 – Выступленне гурта “Стары Ольса”

 

 

Кошты квіткоў: дарослыя – 100 тыс. бр, школьнікі- 50 тыс. бр., дашкольнікі – бясплатна.

 

Подробности

Дата:
21.03.2015
события рубрики:
, , ,

Организатор

Панскi маёнтак
Телефон:
+375 33 644 54 51
Веб-сайт:
https://vk.com/club48296612

Место проведения

Панскi маёнтак Сула
222664, Минская обл., Столбцовский р-н, Литвенский с/с, д. Сула, 14 222664 Беларусь + Карта Google
Телефон:
+375 44 544 54 51
Веб-сайт:
http://www.panski-maentak.by/