
- Это мероприятие прошло.
TATTOO FEST
10.06.2016 - 12.06.2016

Актуальная информация по фестивалю в группе фестиваля ВКонтакте, на сайте появится позже.
Для тех, кто пока не знаком с фестивалем пока оставляем тут программу предыдущего фестиваля, который прошел в 2015 году.
——-+——-
Рады паведаміць Вам, што 30-31 траўня ў менскім Палацы Мастацтва па адрасу вул. Казлова, 3 адбудзецца доўгачаканы Трэці беларускі фестываль татуіроўкі TATTOO FEST 2015, які зьбярэ найлепшых тату-майстроў і прадстаўнікоў тату-студый Беларусі. Сваімі мэтамі арганізатары фестывалю ставяць павялічэньне цікавасьці да мастацтва татуіроўкі як у майстроў, так і ў прыхільнікаў тату-культуры, а таксама пазіцыянаваньне татуіроўкі як значнай часткі беларускай гісторыі і мастацкай культуры ў кантэксьце сучасных рэалій.
Пасьля канвенцыі ў Палацы Мастацтваў усіх чакае запальная аfter-party! Музычная частка тату-фэста адбудзецца ў нядзелю 31 мая ў клубе Re:public!
Пад час фестывалю ўдзельнікам прапануецца прадставіць свае працы на конкурсе на лепшую татуіроўку ў шэрагу намінацый:
• Намінацыя «Малая каляровая татуіроўка»
• Намінацыя «Вялікая каляровая татуіроўка»
• Намінацыя «Малая чорна-белая (манахромная) татуіроўка»
• Намінацыя «Вялікая чорна-белая (манахромная) татуіроўка»
• Намінацыя «Традыцыйная беларуская татуіроўка (беларускі «OLD SCHOOL»)»
• Намінацыя «Беларускі рэалізм»
• Намінацыя «Арнаментальная татуіроўка»
• Намінацыя «Шрыфтавая кампазіцыя»
• Намінацыя «Эклектыка»
• Намінацыя «Сover-up»
• Намінацыі «Лепшыя татуіроўкі па выніках першага і другога дзён»
• Намінацыя і ўзнагароджаньне ў намінацыі «Лепшая татуіроўка Фестывалю» і інш.
Фестываль будзе праходзіць цягам двух дзён і завяршыцца ўручэньнем узнагарод пераможцам у разнастайных намінацыях і найлепшым тату-майстрам па выніках фестывалю.
ГАЛОЎНЫ ПРЫЗ — сертыфікат на 10 000 000 бел. руб. на расходныя матэрыялы для татуіроўкі ад менскага тату-салона “TATTOO ART CLUB”.
За 2-е і 3-е месцы лепшыя тату-майстры атрымаюць сертыфікаты на 7 000 000 бел. руб. і 5 000 000 бел. руб. суадносна.
Астатніх удзельнікаў і пераможцаў у намінацыях чакаюць шмат іншых прыемных падарункаў і ўзнагарод!
Наведвальнікам на мерапрыемстве прадставіцца цудоўная магчымасьць пазнаёміцца з працамі спецыялістаў вядучых беларускіх тату-салонаў і студый, атрымаць прафесійную кансультацыю тату-мастакоў, а таксама зрабіць татуіроўку ў лепшых беларускіх майстроў адразу на фестывалі!
У праграме фестывалю ўдзельнікаў і гасьцей чакаюць разнастайныя прыемныя сюрпрызы і забавы:
• Выстава мастацкіх прац (графіка, скульптура, жывапіс, фота)
• Знаёмства з зоркамі тату-індустрыі Беларусі
• Выстава мастацкіх прац вядомых беларускіх музыкаў
• Майстар-класы ад лепшых беларускіх майстроў
• Выстава-продаж абсталяваньня і расходных матэрыялаў для татуіроўкі і пірсінгу
• Арт-фьюжн
• Бодзіарт
• Мехендзі
• Падвешваньні
• Выстава-продаж арыгінальнага адзеньня і аксэсуараў і шмат іншага.
Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца індывідуальныя майстры, прадстаўнікі тату-салонаў і студый, тату-мадэлі, а таксама спонсары і мецэнаты, неабыякавыя да беларускай тату-культуры!
Праграма фестываля BELARUS TATTOO FEST 2015
30 мая 2015, СУБОТА, Палац Мастацтва, вул. Казлова, 3
08:00-11:00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў, афармленне дакументаў, абсталяванне працоўных месцаў
10:00-13:00 Рэгістрацыя мадэляў у намінацыях 1-га дня фестываля
11:00 Дзверы адчынены для гасцей BELARUS TATTOO FEST 2015
11.30 Збор дзяцей, мастакоў і мадэляў на конкурс дзіцячага бодзі-арт
12.00 — 14.00 Конкурс дзіцячага бодзі-арт
13:00 – 14.00 Афіцыйнае адкрыццё фестываля BELARUS TATTOO FEST 2015. Прадстаўленне ўдзельнікаў, журы фестывалю і намінацый (галоўная сцэна фестываля)
14.00 Паказ мадэляў конкурса дзіцячага бодзі-арт (галоўная сцэна фестываля)
14.00 Пачатак работы тату-майстроў на пляцоўках
14:00-19:00 Майстар-клас ад выдатнага тату-майстра Яна Vilks
14.15 – 15.00 Лекцыя «Асаблівасці працэсу зажыўлення і дагляду за татуіроўкай, пірсінгам і перманентным макіяжам» ад высокакваліфікаванага доктара, касметолага » Ягора Адамовіча
15.00 – 15.30 Урачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў конкурса дзіцячага бодзі-арт (галоўная сцэна фестываля)
15:00 – 16.30 Практычны майстар-клас па аэраграфіі ад вядомага майстра аэраграфіі, бодзі-арт і крэатыўнага макіяжу Таццяны Воранавай
15:30 — 16:30 Выступы музычных калектываў (галоўная сцэна фестываля)
15.30 – 16.30 Лекцыя на тэму «Перманентны макіяж, яго тонкасці і нюансы ў сучаснай тату-індустрыі» ад сапраўднага олд скулу беларускага перманентнага макiяжу, тату-майстра і мастака Аляксандра Шахлевiча
16:00 Пачатак работы майстроў бодзі-арт на пляцоўках
16:30-17:30 Майстар клас ад віртуознага майстра Міхаіла Балабанчыка па шыбары (вяровачнае звязванне)
16:30-18:00 Прагляд мадэляў дамашняга задання па намінацыях 1-га дня
17:30-18:30 Майстар клас ад майстра перманентнага макiяжу Iны Смiрновай (студыя перманентнага макiяжа «Mononoke»)
18:30 — 19:30 Выступы музычных калектываў (галоўная сцэна фестываля)
19:00 Заканчэнне працы майстроў на пляцоўках. Рэгістрацыя мадэляў
19:30-20:30 Прагляд мадэляў (гатовых работ) Best of the day
20:40-21:30 Узнагароджанне тату-майстроў і майстроў бодзі-арт па намінацыях 1-га дня фестываля (галоўная сцэна фестываля)
22:00 Заканчэнне 1-га дня фестываля
31 мая 2015, НЯДЗЕЛЯ, Палац Мастацтва, вул. Казлова, 3
09:00 Дзверы адчынены для ўдзельнікаў фестываля BELARUS TATTOO FEST 2015
10:00-13:00 Рэгістрацыя мадэляў у намінацыях 2-га дня фестываля
11:00 Дзверы адчынены для гасцей BELARUS TATTOO FEST 2015
11:00 Пачатак работы тату-майстроў на пляцоўках
12:00-13:30 Тэарэтычны і практычны майстар-клас па тэхніцы і псіхалогіі перманентнага макіяжу ад дасведчанага майстра перманентнага макіяжу, піянера беларускай арнаментальнай тату – Алеся Таболіча
13:00 — 14:00 Выступы музычных калектываў (галоўная сцэна фестываля)
13.15-14:00 Лекцыя па гісторыі станаўлення татуіроўкі на Беларусі ад легенды беларускага тату-сусвету Юрыя Брэсцкага
14:00-15:30 Прагляд мадэляў дамашняга задання па намінацыях 2-га дня
14:15-15:30 Майстар-клас ад аднаго з лепшых беларускіх майстроў у галіне перманентнага макіяжу – Ірыны Антановіч
15:30 Заканчэнне працы майстроў на пляцоўках. Рэгістрацыя мадэляў
16:00 — 17:00 Выступы музычных калектываў (галоўная сцэна фестываля)
16:00-17:00 Прагляд мадэляў (гатовых работ) Best of the day
17:15-18:00 Узнагароджанне пераможцаў фестываля па намінацыях 2-га дня фестываля (галоўная сцэна фестываля)
19.00 – 22.00 Аfter-party BELARUS TATTOO FEST 2015. Выступы беларускіх гуртоў «Эксперимент 12», Znich, «Нейра Дзюбель», «Дай Дарогу» (клуб Re:public)
22:00 Узнагароджанне пераможцаў па намінацыях «Лепшыя татуіроўкі Фестываля». Узнагароджанне “Міс BELARUS TATTOO FEST”.
Урачыстае закрыццё фестываля BELARUS TATTOO FEST 2015