Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

VULICA BRAZIL

25.08.2016 - 17.09.2016

Бразільска-беларускі street-art фестываль Vulica Brazil

Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь і ААТ “Авіякампанія “Белавія” маюць гонар паведаміць, што колеры бразільскай і беларускай культур зноў праявяцца на будынках Мінска падчас трэцяга этапу фестывалю Vulica Brasil! Пяць галоўных імёнаў урбан-арту Бразіліі ўжо ў дарозе — на борце самалётаў Embraer авіякампаніі “Белавія”, каб пачаць сваю творчасць поплеч з беларускімі калегамі па спрэі.

Пасля прыбыцця першых бразільскіх гасцей 25 жніўня, 30 жніўня адбудзецца прэс-канферэнцыя, затым 7 верасня пройдзе творчая сустрэча з мастакамі, 13 верасня — наведванне Жодзінскага дзіцячага дома, і вялікае свята закрыцця — 17 верасня на мінскай вуліцы Кастрычніцкая.

Каб прадставіць тут Бразілію, Атлантычны акіян перасякуць наступныя мастакі (у алфавітным парадку): L7M (паліхромная арніталогія); Finok (лірызм народнай культуры); Imai Yusk (бразільска-японская містычная чуллівасць); Ramon Martins (“Вялікі выбух” адценняў) і Speto (погляд на канцэпцыю часу і прасторы паміж Бразіліяй і Беларуссю). І ў дадатак да ўсіх гэтых талентаў, сталіца прыме ў другі раз дуэт спецыяльных запрошаных — OSGEMEOS.

Гэтак жа, як і бразільская, беларуская каманда будзе прадстаўленая вядучымі імёнамі мясцовага ўрбан-арту (у алфавітным парадку): Bazinato (фантастычны сюррэалізм), Busel (урбаністычны канцэптуалізм), Cowek (міфы і прырода), Grino & Ivan Tame (фантастычны сюррэалізм), Hade (творчая фурыя з Оршы), Ігар Юхневіч (канцэптуальны дызайн), Izum (інтуітыўная абстракцыя), Mutus (нявіннасць маладосці) і Pisliak (традыцыя ў сучаснай версіі).

Святкаванне 17 верасня заслугоўвае асаблівай увагі. У гэты дзень з 12:00 да 23:00 вуліца Кастрычніцкая ператворыцца ў пешаходную зону з пляцоўкамі для музычных выступленняў, фуд-кортам з экалагічнай ежай ад Jam Market, жывым маляваннем, прадстаўленнямі з народнымі танцамі і элементамі бразільскага карнавалу, канцэртам спявачкі Ju Moraes, якая прыедзе з самога Сальвадора, радзімы самбы — танца, якому сёлета спаўняецца сто гадоў.

 

Праграма:

25 жніўня, чацвер

18:10 прыезд мастака Speto

26 жніўня, пятніца
15:30 прыезд мастака Ramon Martins
Пачатак працы мастака Bazinato
(гатэль «БелРостІнвестБуд», правая частка сцяны, вул. Кастрычніцкая 25)

27 жніўня, субота
Пачатак працы мастака Ramon Martins
(Корпус 5, МЗКР, вул. Кастрычніцкая 19)

Пачатак працы мастака Speto
(гатэль «БелРостІнвестБуд», левая частка сцяны, вул. Кастрычніцкая 25)

28 жніўня, нядзеля
19:00 нефармальная тусоўка з мастакамі
(бар «Хуліган», вул. Кастрычніцкая 16)

———

30 жніўня, аўторак
11:00–13:00 адкрытая прэс-канферэнцыя
(Space, вул. Кастрычніцкая 16А, 3 паверх, як дабрацца: +375 29 127 00 11)

1 верасня, чацвер
12:30 прыезд мастака Finok
18:10 прыезд мастака Imai Yusk
Пачатак працы мастака Cowek (МЗКР, вул. Кастрычніцкая 16)

2 верасня, пятніца
Пачатак працы мастака Imai Yusk (Корпус 5, MЗКР, вул. Кастрычніцкая 19)
Пачатак працы мастака Finok (вул. Няміга 30)

3 верасня, субота
Пачатак працы Grino i Ivan Tame
(рэтра-трамвай, трамвайнае кола на вул. Кастрычніцкая)

4 верасня, нядзеля
19:15 прыезд мастака L7M
20:00 Wanderkino на Vulica Brasil – вулічны кінатэатр
на пажарнай рэтра-машыне з жывым музычным суправаджэннем
(дворык «Лаўкі», вул. Кастрычніцкая 23)

———

5 верасня, панядзелак
Пачатак працы мастака L7M (вул. Кастрычніцкая 25)

7 верасня, серада. Дзень незалежнасцi Бразiлii
19:00–22:00 адкрытая творчая сустрэча з бразільскімі ды беларускімі мастакамі (Space, вул. Кастрычніцкая 16А, 3 паверх, як дабрацца: +375 29 127 00 11)

9 верасня, пятніца
19:00–23:00 сустрэча з урбаністычнай камандай Vulica Brasil.
Прэзентацыя ўрбан-праекту для вул. Кастрычніцкая
(Space, вул. Кастрычніцкая 16А, 3 паверх, інфа як дабрацца: +375 29 127 00 11)

10 верасня, субота
22:00 Вечарына трапічнага бэйсу 34mag Hangover Party,
адмысловы эдышн Vulica Brasil («Хуліган», вул. Кастрычніцкая 16)

———

13 верасня, аўторак
9:30–14:00 візіт у дзіцячы дом Жодзіна (60 км ад Менску)

14 верасня, серада
12:00 прыезд мастакоў OSGEMEOS Roots Graffiti на Vulica Brasil –
пачатак стварэння графіці-муралу ад 10 беларускіх райтараў (апорная сцяна стадыёну БГТУ на роварнай дарожцы праз раку ад вул. Кастрычніцкай)

15 верасня, чацвер
19:00–22:00 творчая сустрэча з мастакамi OSGEMEOS.
«Гісторыя бразільскага стрыт-арту “з першых вуснаў”»
(Space, вул. Кастрычніцкая 16А, 3 паверх, інфа як дабрацца: +375 29 127 00 11)

16 верасня, пятніца
18:10 прыезд музыкаў Ju Moraes Удзел Vulica Brasil у Еўрапейскім Тыдні мабільнасці

17 верасня, субота
12:00–23:00 Закрыццё Vulica Brasil. Свята вулiчнага мастацтва разам з Minsk Festival, Jam Market i 34mag — вялікі оўпэн-эйр на Кастрычнiцкай з жывымі канцэртамі, дыджэямі, танцавальным марафонам, лайф-пэйнцінгам і канцэртам самбы ад гурта з Бразіліі Ju Moraes. 23:00 Vulica Brasil Афтэрпаці (Хуліган, вул. Кастрычніцкая 16)

 

Каб атрымаць дадатковую інфармацыю, поўны расклад а таксама за штодзённымі абнаўленнямі заходзьце на:
http://vulica-brasil.by/
https://www.facebook.com/vulicabrasil
http://vk.com/vulicabrasil
https://instagram.com/vulicabrasil/

 

☆ Ініцыятар і арганізатар: Пасольства Бразіліі ў Беларусі;

Генеральны спонсар: “Белавія”;

Спонсары: Keramin, Moby Dick, Ultrabar, Donarit;

Прадзюсар і куратар: Gatos Produções;

Інстытуцыянальная падтрымка: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Адміністрацыя Ленінскага раёна г. Мінска, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Мінсктранс, ПРААН;

Партнёры па матэрыялах і паслугах: MTN94, Condor, Enzo/Дэпо/Лаўка, Space, «Атлант-Тэлеком», Hotel Renaissance, Vip Apartments, Keto.by, Delay Sound System, АБ «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры», «Хуліган», «БелРостІнвестБуд», MZOR;

Партнёры: Minsk Festival, 34Mag, Jam Market, Інстытут імя Гётэ, «Ахова Птушак Бацькаўшчыны», «Зялёная Сетка», «Экаідэя», Keto.by, Delay Sound System.

Подробности

Начало:
25.08.2016
Окончание:
17.09.2016
события рубрики:
, ,
Веб-сайт:
http://www.vulica-brasil.by/