Фестываль Рок па вакацыях!

Штогадовы фестываль беларускай музыкі «Рок па вакацыях»!

 

Фестываль «Рок па вакацыях» — знакавае мерапрыемства для сучаснай беларускай культуры. У пачатку 90-х у маладой беларускай рок-супольнасці ўзнікла ідэя зладзіць для школьнікаў і студэнтаў свята нефармальных зносін пасля летняга адпачынку і паказаць гатовасць музыкаў да новага канцэртнага сезону.

 

Першы фестываль адбыўся 1 верасня 1993 году і да 1998 году праходзіў штогадова. Пасля наступіла працяглая паўза. З новымі арганізатарамі «Рок па вакацыях» адрадзіўся ў 2008 годзе і зноў адбываецца штогод.

Удзельнікі: Drum Ecstasy, «Крама», Pomidor/Off, The UNB, Nizkiz. Спецыяльны госць — гурт Н.О.М. (Расія).

Квіткі: 200 000 (танцпляц, папярэдне), 250 000 (танцпляц, у дзень канцэрта), 300 000 (месцы за столікамі, папярэдне), 350 000 (месцы за столікамі, у дзень канцэрта). Даведкі: +375 29 6715865, +375 29 2544909.

 

Начало: 19 сентября в 19:00

группа ВК : https://vk.com/rpv14